|
Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя "Вечны рух жыцця і заканамернасці творчых пошукаў літаратуры", прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі акадэміка І.Я. Навуменкі (26-27 лютага 2015 года)ШАНОЎНЫЯ КАЛЕГІ!
ДНУ Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры філіял «Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы»
Запрашае Вас прыняць удзел у РЭСПУБЛІКАНСКАЙ НАВУКОВА-ПРАКТЫЧНАЙ КАНФЕРЭНЦЫІ
ВЕЧНЫ РУХ ЖЫЦЦЯ І ЗАКАНАМЕРНАСЦІ ТВОРЧЫХ ПОШУКАЎ ЛІТАРАТУРЫ, прысвечанай 90-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі акадэміка І.Я. Навуменкі Канферэнцыя адбудзецца 26-27 лютага 2015 года
Плануецца абмеркаванне наступных праблем:
- Жанрава-стылёвы дыяпазон сучаснай літаратуры; - Праблема характару ў творах сучасных пісьменнікаў; - Класічная беларуская літаратура ў новым прачытанні; - Вялікая Айчынная вайна ў жыцці і творчасці пісьменнікаў; - Творчасць Івана Навуменкі і беларуская проза другой паловы ХХ стагоддзя; - Навуковая і грамадская дзейнасць акадэміка І.Я.Навуменкі і яго акружэнне; - Творчасць І. Навуменкі ў у сучаснай інфармацыйнай прасторы (філасофскі, культуралагічны, гістарычны, сацыялагічны, псіхалагічны, педагагічны і дыдактычна-метадычны аспекты). - Творчасць Івана Навуменкі і актуальныя праблемы мовазнаўства.
Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі дасылайце, калі ласка, да 15 лютага 2015 года. Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, украінская, польская.
Тэкст даклада неабходна падаць у электронным і раздрукаваным на паперы экзэмпляры ў аргкамітэт падчас рэгістрацыі, ці даслаць на адзін з электронных адрасоў: [email protected] або [email protected]
Патрабаванні да афармлення матэрыялаў Аб’ём даклада — да 6 старонак, набраных у рэдактары Word for Windows, захаваных фармаце RTF у праз 1,5 інтэрвала шрыфтам Times New Roman 14. Першы радок справа – ініцыялы і прозвішча аўтара, горад. Наступны радок — назва матэрыялу. Праз радок друкуецца тэкст матэрыялу са стандартнымі адступленнямі. Спасылкі даюцца ў тэксце ў квадратных дужках. Першая лічба — нумар са спіса літаратуры, наступныя лічбы — старонкі. Напрыклад: [7, с. 132]. Спіс літаратуры (калі ён ёсць) даецца пасля асноўнага тэксту ў алфавітным парадку. Пасля тэксту даклада таксама падаюцца звесткі пра аўтара (прозвіша і ініцыялы поўнасцю, вучоная ступень, вучонае званне, месца працы, горад, краіна).
Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору выступленняў і матэрыялаў для публікацыі, а таксама іх рэдагавання.
Праезд і пражыванне ў Мінску за кошт удзельнікаў канферэнцыі.
Адрас Аргкамітэта: 220072 г.Мінск, вул. Сурганава 1/2, пакой 715 (аддзел беларускай літаратуры ХХ і ХХІ стст.) Тэлефоны: 8-017-284-28-76; 8-017-284-29-31; 8-017-284-18-85. АРГКАМІТЭТ
ЗАЯЎКА НА ЎДЗЕЛ У КАНФЕРЭНЦЫІ
1. Прозвішча, імя, імя па бацьку………………………………………………
2. Месца працы, пасада………………………………………………………...
3. Вучонае званне……………………………………………………………...
4. Тэма даклада…………………………………………………………………
……………………………………………………………………………………
5. Службовы адрас і тэлефон…………………………………………………
6. Хатні адрас і тэлефон………………………………………………………..
7. E-mail………………………………………………………………………… Текст.... |
Пошук па сайту
Аўтарызацыя
Падпіска на рассылку
|